Магілёўскім міліцыянтам падаравалі 100 паштовых капэртаў

Гэтая акцыя мела перадгісторыю. Прыкладна год таму ў мясцовай актывісткі Крысціны Шацікавай сканфіскавалі торбы, у якіх былі памяткі для насельніцтва “Наш дом”. Іх палічылі сродкам масавай інфармацыі, які нельга распаўсюджваць. Але ж насамрэч гэта была памятка-улётка апалітычнага зместу. У ёй кампанія “Наш дом” апавядала пра мясцовыя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Цэлы год Крысціна Шацікава пісала ў міліцыю скаргі і патрабавала вярнуць ёй торбы. Нарэшце прыйшоў адказ: можна забраць рэчы. 


“Ён быў у самаробнай капэрце з нейкай упаковачнай паперы і проста развальваўся ў руках, — распавяла грамадская актывістка ў жывым эфіры Еўрарадыё. — Яго проста непрыемна было трымаць у руках. У міліцыі нам сказалі, што ў іх крызіс і таму яны не могуць дасылаць адказы грамадзянам у нармальных капэртах, а гэтыя для іх робяць зняволеныя ў калоніі”.

Менавіта з гэтай прычыны актывісты “Нашага дома” вырашылі падараваць міліцыянтам сотню новых паштовых

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі