Лукашэнка звольніў міністра энергетыкі Аляксандра Азярца

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звольніў першага намесніка міністра энергетыкі Эдуарда Таўпянца і генеральнага дырэктара "Белэнэрга" Аляксея Шырму.

Нагадаем, што 16 красавіка ў беларускага кіраўніка прайшла нарада па развіцці энэргетыкі. На ёй Лукашэнка заявіў, што энэргетыкі збудавалі сваю дзяржаву ў дзяржаве ды яшчэ "з элементамі банды і мафіі".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі