Лукашэнка ўсё ж сустрэўся з Радзівіламі

Адзін з прадстаўнікоў роду Радзівілаў адзначыў, што іх сэрца заўжды належыць Нясвіжу, адкуль яны былі вымушаныя з'ехаць у 1939 годзе. У адказ на гэта кіраўнік Беларусі запрасіў іх прыязджаць яшчэ.

Самому новаадкрытаму музею Аляксандр Лукашэнка падараваў пояс слуцкага тыпу. Таксама ён даручыў міністру культуры Паўлу Латушку, каб кошт наведвання Нясвіжскага замка для беларусаў не быў высокім.

Лукашэнка: "Не трэба рвацца і бегчы па вялікія грошы. Усё трэба рабіць паступова. Бо мы тады адаб'ем жаданне ва ўласных людзей. Тыя, хто прыедуць, яны за любыя грошы прыйдуць — і за 12 еўра прыйдуць сюды і паглядзяць. Але трэба, каб беларусы гэта бачылі. А беларусы за 12 еўра не пойдуць сюды".

У 2010 годзе палацава-паркавы ансамбль наведалі 173 тысяч чалавек, летась — 210 тысяч, а за першае паўгоддзе 2012 года — ужо каля 136 тысяч чалавек.

Дарэчы, кіраўнік дзяржавы наведваў Нясвіж разам са сваім сынам Колем.

Калаж паводле фота БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі