Лукашэнка на суботніку ўкладваў бетон (фота)

Паводле прэзідэнцкай прэс-службы, Аляксандр Лукашэнка разам з іншымі ўдзельнікамі суботніка ўкладваў бетонную аснову пад гранітнае машчэнне плошчы.
Усяго па краіне ў суботніку ўдзельнічала 3 мільёны 457 тысяч чалавек, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўраду. Паводле папярэдніх звестак, зароблена 50,5 мільярда рублёў.
Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў і старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.
Памочнік прэзідэнта Наталля Пяткевіч.
Аляксандр Лукашэнка з сынам Колем.
Аляксандр Лукашэнка з Мікалаем Ладуцькам і буйным прадпрымальнікам Юрыем Чыжом.
Кіраўнік краіны ўласнаручна ўкладвае бетон.