Лукашэнка ізноў ляціць у Маскву

19 снежня ў расійскай сталіцы пройдзе першае поўнафарматнае паседжэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Мяркуецца, што ў ходзе паседжэння будзе прынята рашэнне аб уступленні ў сілу пакета з 17 пагадненняў. Яны сфарміруюць прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы.

У гэты ж дзень адбудзецца пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

20 снежня Лукашэнка прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ. А таксама ў нефармальным паседжэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі