Літоўскага спевака выкрылі ў супрацы з КДБ

Літоўская камісія па люстрацыі прызнала, што спявак з арыгінальным голасам супрацоўнічаў з савецкімі спецслужбамі. Як паведамляе партал DELFI, адпаведная інфармацыя змешчаная ў базу звестак літоўскага Сейма.

Па звестках камісіі, Чэпрацкаса завербавалі ў 1986 годзе, калі ён працаваў у філармоніі. Яму надалі мянушку "Карвяліс". Даказаць сувязі былога спевака з КДБ Літвы было нескладана, бо засталася яго працоўная справа.

Сам спявак у 1992 годзе выехаў у ЗША, дзе стварыў фірму па перавозцы тавараў. Чальцы камісіі кажуць, што звязаліся з эмігрантам — ён не абверг іх інфармацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі