Летась амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыццё самагубствам

Статыстыку агучылі прадстаўнікі Белстата на прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю дэмаграфічнай сітуацыі. Згодна з прадстаўленымі лічбамі, ад “знешніх прычын” у Беларусі ў 2012 годзе памерлі 11523 чалавекі.

З іх больш за ўсё ад самагубстваў (1949 выпадкаў), на наступнай пазіцыі — выпадковыя атручванні алкаголем (1918 чалавек). Трэцяе месца займаюць аўтааварыі — у іх выніку летась загінулі 1312 грамадзян нашай краіны.