Лазавік: калі б Статкевіч папрасіў аб вызваленні, яго, напэўна, выпусцілі б

Паводле слоў Лазавіка, ён даўно асабіста знаёмы з экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і ўпэўнівае, што раней палітык быў больш памяркоўны ў сваіх палітычных пазіцыях.
121120_lazavik.mp3
Мікалай Лазавік: “Мне падаецца, што ён спецыяльна выпрацоўвае ў грамадстве такі свой імідж пакутніка. Калі б ён хацеў вызваліцца — ён бы ўжо вызваліўся. Для гэтага дастаткова было б напісаць адпаведную заяву. І яно (пытанне аб вызваленні — Еўрарадыё) было б, хутчэй за ўсё, вырашана станоўча. Але гэта яго асабісты выбар — ён так, як мне падаецца, вызначыўся ў сваіх паводзінах”.

Сакратар ЦВК прыгадвае, што падчас “штурма” Дома ўрада ён знаходзіўся ў сваім кабінеце і вымушаны быў выключыць святло і нават кампутар з-за небяспекі, што "дэманстранты запусцяць у яго камянём".

Нагадаем, Мікола Статкевіч быў затрыманы пасля прэзідэнцкіх выбараў, у якіх удзельнічаў у якасці кандыдата. 26 траўня 2011 года асуджаны за арганізацыю "масавых беспарадкаў" да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў турме №4 г. Магілёва.

Фота — Еўрарадыё, bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі