Латвійскі прэм'ер: ЕС не кампенсуе стратаў з-за санкцый супраць Беларусі

Латвійскі прэм'ер-міністр адзначыў, што яго краіна "выступае супраць ужыцця шырокіх санкцый, якія не толькі б датычылі многіх жыхароў Беларусі, але і нанеслі б значныя страты эканоміцы шэрагу краін ЕС, уключна з Латвіяй".

Дамбраўскіс нагадаў, што пытанне аб магчымым увядзенні эканамічных санкцый будзе разглядацца міністрамі замежных спраў краін ЕС 23 сакавіка на паседжанні ў Брусэлі. Да гэтага яго абмяркоўвалі ў працоўных групах.

Як паведамляе сайт delfi.lv, латвійскі прэм'ер падкрэсліў, што Еўрасаюз не прадугледжвае кампенсацыі стратаў, якія нейкая з краін ЕС можа панесці ў выніку ўвядзення санкцый супраць Беларусі.

Фота — delfi.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі