Алеся Лагвінца ўзнагародзілі за актыўнасць у беларускай Вікіпедыі

Самым прадуктыўным удзельнікам стаў беларускі палітык Алесь Лагвінец. Ён змясціў у электроннай энцыклапедыі вялікі аб’ём інфармацыі пра еўрапейскую інтэграцыю. Нажаль Лагвінец не змог дачакацца ўзнагароды, а ёй стала кніга “Беларусы ў рэгулярных польскіх вайсковых фармацыях 1918-1945”. Аднак арганізатары імпрэзы паабяцалі перадаць кнігу палітыку.

Усе іншыя ўдзельнікі Дня беларускай Вікіпедыі атрымалі ад “Таварыства Вікімедыя Польшча” у падарунак кнігі  пра Фрэдэрыка Шапэна і Марыю Складоўскую-Кюры. Кнігі складаюцца цалкам з артыкулаў, якія раней былі змешчаныя ў Вікіпедыю.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла “Беларуская Нацыянальная Памяць”, Таварыства Вікімедыя Польшча” і Томаш Бладынец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі