Квіткі на фэст "Дзень радыё" паступілі ў продаж!

6 траўня ў сталічным клубе Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) пройдзе фестываль “Дзень радыё”. На вялікую сцэну вяртаюцца гурты “Крама” і Neuro Dubel. Кампанію ім складуць :B:N: і Pomidor/OFF, а таксама гурт, які выберуць слухачы Еўрарадыё.


Пачатак імпрэзы ў 18:00. Кошт квіткоў: 90 тысяч для першых 100 чалавек. Іх пакупнікі атрымаюць у падарунак дыск з беларускай музыкай. Астатнія квіткі каштуюць 110 тысяч. У дзень канцэрта — 130 тысяч, за столікам — 150 тысяч.


Квіткі прадаюцца ў клубе Re:Public, ГЦ "Купалаўскі" (19 павільён), а таксама ў распаўсюджвальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі