Крыжаноўскі зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты, Хадоркін ― не

Праблемы ў Крыжаноўскага ўзніклі праз незадэклараваны аўтамабіль. Актор асабіста з’яўвіўся ў Цэнтрвыбаркаме, каб распавесці, што летась ён аддаў сваю машыну ў кошт набыцця новага аўто. Не прадаў, таму прыбытак не атрымаў, і дэклараваць яго не было ніякай неабходнасці.

120830 Kryzhanouski.mp3

Мікалай Лазавік узяў слова і распавёў, што ён двойчы кансультаваўся па гэтай сітуацыі з прадстаўніком Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі ў Цэнтрвыбаркаме. “Прычым я даў два супрацьлеглыя адказы ў залежнасці ад таго, як мне задаваў пытанні Радкевіч”, ― дадаў Мікалай Лазавік.

20830 Lazavik pra Krzyzhanouskaga.mp3

“Я праз вас два інфаркты за апошнія тры ночы ледзь не атрымаў! ― аджартоўваецца Яўген Крыжаноўскі. ― А Радкевіч ужо звольнены з партыі!”

 120830 Kryzhanouski - Radkevich uvolen.mp3

Вядомы псіхатэрапеўт Аляксей Хадоркін, скаргу якога разглядалі наступнай, на пасяджэнне ЦВК не з’явіўся.

“Падпісныя аркушы Хадоркіна былі аформленыя настолькі пачварна... Проста сорамна было за яго, ён жа медыйная асоба, яго ўсе ў Беларусі ведаюць! 206 подпісаў выкрэслілі проста праз тое, што яны не правяраліся. Чальцы ініцыятыўнай групы недакладна ўказалі акругу, у якой працавалі… Мы запрашалі яго паглядзець на іх, але ён зацыкліўся на тым, што яго здымаюць з выбараў за несапраўдныя подпісы. І нават не стаў глядзець!”, ― распавяла прадстаўніца акруговай камісіі Грушаўскай выбарчай акругі №98, па якой праходзіць Аляксей Хадоркін.

120830 pra Hadorkina.mp3

ЦВК пакінуў рашэнне акруговай камісіі ў сіле і не зарэгістраваў Хадоркіна кандыдатам у дэпутаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі