Крымінальную справу Рыгора Кастусёва таксама спынілі

Пра гэта палітык даведаўся з афіцыйнага ліста, які прыйшоў яму поштай. Нагодай стала "адсутнасць складу злачынства".

На думку Кастусёва, гэты крок уладаў стаіць у адным шэрагу з ранейшым вызваленнем з=за кратаў дзевяці палітвязняў, асуджаных па "справе 19 снежня".

Кастусёў: "Улады пачынаюць паступова даваць задні ход. Думаю, вызваленне людзей з вязніцаў будзе працягвацца. Каго адпусцяць першым, каго апошнім — цяжка сказаць".

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты праходзіў па "справе 19 снежня".  Такім чынам за апошнія два дні ён стаў пятым фігурантам справы, супраць якога спынілі крымінальны пераслед. Перад гэтым стала вядома, што спынілі крымінальныя справы Анатоля Лябедзькі, Наталлі Радзінай, Алега Корбана, Аляксандра Арастовіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі