Краіны Усходняга партнёрства могуць увайсці ў Еўрасаюз

Па яго словах, краіны Усходняга партнёрства, якія працуюць над рэформамі, маюць шанцы на ўваходжанне ў ЕС. Еўракамісар адзначыў, што паміж краінамі Усходняга партнёрства і ўваходжаннем у Еўрасаюз больш няма "вялікай цаглянай сцяны".

Фюле выказаў надзею, што Віленскі саміт Усходняга партнёрства, які пройдзе ў лістападзе, выразна прадэманструе гэта, перадае interfax.by.

Нагадаем, прадстаўнікі Еўрасаюза ўжо заявілі, што не запросяць на саміт беларускіх чыноўнікаў са "спісу неўязных" у ЕС. Гэта азначае, што кіраўніцтва нашай краіны не зможа трапіць на сустрэчу, дзе будзе вырашацца далейшы лёс еўраінтэграцыі. Эксперты мяркуюць, што за час, які застаўся да Віленскага саміта, яшчэ шмат чаго можа адбыцца.

Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі