Косава ўвяло для беларусаў візавы рэжым

Візы будуць выдаваць у амбасадах і консульствах Косава, у выглядзе выключэння — на мяжы, адзначае podrobnosti.ua.

Косаўская віза не патрэбная, калі чалавек мае дзейную шматразовую шэнгенскую візу. З такой візай можна знаходзіцца на тэрыторыі Косава 15 дзён.

Акрамя Беларусі, візавы рэжым ўводзіцца для грамадзян усіх краін былога СССР, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, а таксама для 45 краін Афрыкі, 22 краін Азіі, 8 краін Карыбскага басейна і Паўднёвай Амерыкі.

Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі