У Мінску прэзентуюць кнігу “Жыццё пасля кратаў”

Героі кнігі — гэта тыя, што адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках”.

Чым яны жывуць зараз? Што ў іх новага? Ці працягваецца змаганне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна пашукаць у кнізе "Жыццё пасля кратаў".

Выданне багата праілюстраваная фотаздымкамі з сямейных альбомаў герояў кнігі, паведамляе сайт spring96.org

Прэзентацыя адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) 26 лютага а 18.00.

Адзін з герояў кнігі Андрэй Дзмітрыеў: Наспеў час сказаць праўду пра арышт КДБ (відэа)