Ключы ад кватэры Уладзіслава Кавалёва знішчаць

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч паведаміў, што рэчы ўласнікаў кватэр, дзе жылі Кавалёў і Канавалаў, ужо вернутыя. Але як даведалася Еўрарадыё, ні Любоў Кавалёва, ні гаспадыня мінскай кватэры, якую здымаў Кавалёў, яшчэ іх не атрымалі.

Любоў Кавалёва: "Сакратар суда ў мяне спытала, калі я прыйду забіраць рэчы. Я ім сказала, што да вас іх не прывозіла, таму вярніце мне, як забралі. Яны не мелі ордэра на ператрус, не пакінулі мне пратаколаў ператрусу. Я дагэтуль не ведаю, што ў мяне какрэтна забралі з кватэры. Мне на дазволілі па ёй перасоўвацца. Калі была ў кватэры ў Мінску, якую Ўлад здымаў, мяне не пусцілі. У віцебскай кватэры было тое самае".

Уладальніца мінскай кватэры таксама паведаміла Еўрарадыё, што ёй прапанавалі прыехаць і забраць канфіскаваныя на кватэры рэчы, якія належылі ёй.

Па словах Любові Кавалёвай, звязкі ключоў ад абодвух кватэр суд пастанавіў знішчыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі