Кіраўніку Венесуэлы з'явілася відзежа Чавеса

Па словах Мадуры, якія пераказвае interfax.by, Чавес блаславіў яго на перамогу ў прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта кіраўнік Венесуэлы распавёў журналістам падчас наведвання дома, у якім нарадзіўся Чавес.

Нагадаем, у Венесуэле ў аўторак стартуе кампанія перад пазачарговымі прэзідэнцкімі выбарамі. За пасаду кіраўніка дзяржавы будзе змагацца часовы выканаўца абавязкаў прэзідэнта Нікалас Мадура. Яго галоўным сапернікам стане апазіцыйны палітык Энрыке Капрылес. Самі прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 14 красавіка.

Фота — Associated Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі