The Kills прэзентавалі новы кліп і прыдумалі прыкольны арт-праект

Парачка The Kills выклала ў сетку кліп “D.N.A”. Як і іншыя, песня напісаная Джеймі Хінсам (Jaime Hince) і аранжыраваная Элісан Мосхарт (Alison Mosshart). Кампазіцыя ўвойдзе ў новы альбом гурта – “Blood Pressure”.

А яшчэ The Kills задумалі арт-праект, героямі якога стануць яны самі. У супрацоўніцтве з кампаніяй Polaroid дуэт будзе фіксаваць сваё жыццё на працягу некалькіх месяцаў дзякуючы тысячы “хуткіх” здымкаў. Вясной пачынаецца тур “Blood Pressures”, і ўжо з першага выступу Элісан і Джэймі будуць здымаць усё, што вакол сябе, а здымкі выкладаць у адкрытую галерэю Polaroid. Падобны эксперымент ужо праводзіў Джэймі, апантаны ідэяй захаваць усе выдатныя імгненні свайго жыцця - зараз прага самафіксацыі распаўсюдзілася і на ўвесь дуэт.

Фота: www.rollogrady.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі