Хакеісткі “Пантэры” двойчы перамаглі “Віена Флаерс”

Першы матч завершыўся абсалютна пераканаўчай перамогай — 5:1. Тры шайбы на рахунку ў Евы Петэрсоне, яшчэ па адной шайбе закінулі Лайла Дэкмейрэ-Трыгубава і Ульяна Войцік. На другой сустрэчы перамога далася ўжо няпроста — 5:4. Браму саперніц паразілі Карына Шыпціцкая, Ева Петэрсоне, Марыя Скварцова, Петра Праўлікава і Марціна Велічкава, інфармуе БЕЛТА.

Гэтыя поспехі дапамаглі “пантэрам” абысці саперніц у турнірнай табліцы і ўзняцца на 4-е месца. Ад трэцяга радка дзяўчат аддзяляў усяго 1 бал. Наступныя чатыры матчы “Пантэра” правядзе 19-22 студзеня ў гасцях у зборнай Галандыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі