Катлаван пад беларускую АЭС забетанавалі на 36%

Ужо зараз закладзена 29,4 тысячы кубаметраў бетону, што складае 36% агульнага аб'ёму, паведамляе interfax.by.

Такія лічбы прагучалі на паседжанні штаба па пабудове станцыі, якое адбылося на мінулым тыдні ў Астраўцы. Таксама было адзначана, што на пляцоўцы пачалося будаўніцтва першага ўзроўню агароджы прамысловай пляцоўкі АЭС. Яе завяршэнне запланаванае на канец 2012 года.

Нагадаем, што яшчэ ў кастрычніку праціўнікі беларускай АЭС звярталі ўвагу на тое, што яе будуюць без зацверджанага праекту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі