Канфлікт у Газе: загінулі 72 палестынца і 3 ізраільцян

Ад пачатку аперацыі Вайскова-паветраных сілаў Ізраіля, якія бамбавалі пазіцыі баевікоў ХАМАС, там загінулі 72 палестынца, каля 700 чалавек параненыя, інфармуе Reuters. Паводле звестак Associated Press, ад ракет палестынцаў у Ізраілі загінулі 3 чалавекі, пацярпела каля 50 чалавек.


Нагадаем, Ізраіль праводзіць вайсковую аперацыю, мэтай якой з'яўляецца знішчэнне ў сектары Газа баевікоў і іх інфраструктуры. Ізраільская авіяцыя наносіць кропкавыя ўдары, у адказ ляцяць ракеты. МЗС Беларусі рэкамендуе грамадзянам нашай краіны ўстрымацца ад паездак у Ізраіль.

44 мільёны кібератак на ўрадавыя сайты, паспяховая — адна. На працягу апошніх пяці дзён хакеры распачалі сапраўдную вайну супраць Ізраіля.

Фота — AFP