Кандыдаты ў прэзідэнты Венесуэлы пагражаюць выбаршчыкам праклёнамі

Часовы выканаўца абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы Нікалас Мадура пагражае старажытным праклёнам тым выбаршчыкам, якія за яго не прагаласуюць. Свайго асноўнага канкурэнта, кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса ён параўнаў з іспанскімі канкістадорамі. Мадура паведаміў, што яго апаненты ў выпадку перамогі “пачнуць прыватызацыю аховы здароўя і адукацыі”, “забяруць зямлю ў індзейцаў”, і праклён падзе на прыхільнікаў Капрылеса, паведамляюць інфармагенцтвы.

Лідар апазіцыі ў сваю чаргу заявіў, што сапраўдным праклёнам будзе перамога Мадура на выбарах: “Кожны, хто пагражае людзям, хто кажа ім пра праклён, не мае права кіраваць гэтай краінай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі