Камітэт па правах чалавека ААН падтрымаў віцяблянку

Як адзначае праваабарончы сайт "Вясна", здарэнне адбылося яшчэ ў 2008 годзе. Тады 25 сакавіка Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду. Яна прынесла вышыванку са словамі малітвы "Ойча наш". Гэтыя словы, вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу. Жанчыну пакаралі грашовым штрафам — нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

Суд не прыняў да ўвагі словы Піванос, што ўручэнне падарунку не можна расцэньваць як пікет. Абскардзіць гэтае рашэнне не ўдалося ні ў Віцебскім абласным, ні ў Вярхоўным судзе.

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што прадстаўнікі беларускай улады парушылі права віцяблянкі на свабоднае выказванне сваіх думак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі