Каля Зямлі праляціць Апофіс — самая сур'ёзная касмічная пагроза
Гэты астэроід патэнцыйна пагражае нашай планеце. Ён праляціць у сераду ў 14.43 па беларускім часе на адлегласці 14,46 мільёны кіламетраў ад Зямлі.
Як адзначае NASA, 300-метровы астэроід у красавіку 2029 года пройдзе ад нашай планеты на адлегласці каля 36 тысяч кіламетраў. Спецыялісты не выключаюць, што такое блізкае знаходжанне каля Зямлі можа паўплываць на Апофіс і ён зменіць сваю арбіту, і ўжо пры наступным збліжэнні з Зямлёй у 2036 годзе стане рэальнай пагроза сутыкнення.
Фота — NASA