Ізраіль бамбіў офіс іранскага тэлебачання ў Газе
Палестынцы паведамляюць пра пашкоджанне будынку спадарожнікавага тэлеканалу аль-Кудс.
Прадстаўнікі іранскага тэлебачання таксама заявілі, што іх офіс у Газе двойчы бамбаваўся.
У суботу прэзідэнт Егіпту Мухамед Морсі абвясціў, што кантактуе з прадстаўнікамі Хамасу і Ізраілю, і лічыць, што ёсць шанец на перамір'е. Ізраільскія вайскоўцы пацвердзілі, што Хамас не абстрэльваў ізраільскай тэрыторыі ад вечара суботы.
Не пазней як у панядзелак Сектар Газа мае наведаць дэлегацыя міністраў арабскіх дзяржаваў на чале з кіраўніком Лігі арабскіх дзяржаваў Набілам эль-Арабі, паведамляе Радыё Свабода.