IQ48 выклалі ў Сеціва першы ролік з будучага студыйнага DVD “HMR” (відэа)

Ён мусіў з’явіцца яшчэ мінулай восенню. Але музыкі не ўклаліся ў запланаваныя тэрміны.

“Гэта такі відэаканцэрт, аднак гледачоў на ім амаль няма, — дзеліцца ідэяй DVD лідар гурта Яўген Бузоўскі. — Там паказана, як гэта ўсё гучыць жыўцом, то бок, відэа і аўдыё ідуць без перазапісаў і накладанняў. Канечне, мы там і скачам. І ўсё выглядае так, як мы гэта робім на канцэртах”.

У відэа-альбом увойдуць тыя ж 11 песень, што змешчаны ў арыгінальным варыянце пласцінкі. Яўген кажа, што будучы DVD не мае аніякай камерцыйнай мэты. Гэта выключна падарунак, невялікі наклад якога будзе раздадзены прыхільнікам гурта і проста добрым людзям. Зараз відэа “HMR” знаходзіцца на стадыі канчатковага мантажу і максімум будучай восенню будзе прэзентаванае на сайтах Еўрарадыё і Ultra-Music.

Фота: www.ultra-music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі