Інфармацыя пра палітвязняў будзе сабраная ў адным месцы

“Галоўная прычына таго, што гэтая група ствараецца – тое, што інфармацыя пра палітвязняў ёсць, але яна вельмі раскіданая. Часам яе немагчыма знайсці. Таму мы вырашылі стварыць гэтую інфармацыйную групу”, — распавяла Еўрарадыё актывістка групы “За Волю” Ганна Шапуцька.

Інфармацыйную групу ўзначаліла Таццяна Кім — маціма былога палітвязня Андрэя Кіма. Па сутнасці, Таццяна Кім будзе выконваць ролю прэс-сакратара ўсіх палітвязняў. Сваякі зняволеных будуць паведамляць усе навіны ёй, а журналісты і неабыякавыя людзі змогуць ад яе цэнтралізавана атрымаць поўную карціну.

Нагадаем, што за кратамі зараз 15 палітвязняў і тры “кандыдаты ў палітвязні”: Чыгілейчык, Малчанаў і Круты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі