Гістарычная вёска пад Брэстам мае 4 афіцыйных назвы (фота)

Вёска Выстычы (так напісана на штатным знаку “населены пункт”) знаходзіцца на беразе ракі Лясной у некалькіх кіламетрах ад Брэста. На аўтобусным прыпынку ў самой вёсцы  прымацаваная рускамоўная шыльда  з надпісам “Выстычи”. На  наступным аўтобусным прыпынку вісяць адразу дзве шыльды — адна для аўтобусаў, другая  для маршрутак.

Аўтобусы прыбываюць у “Выстычы”, маршруткі ў “Вистичи”.  І нарэшце, на ўездзе і выездзе гэтай вёскі побач са штатным знакам стаіць шыльда, на якой па-руску напісана “Агрогородок Вистычи”.

Вёска вядомая дзвюма цікавосткамі: храмам Узвышэння Крыжа сярэдзіны 18-га стагоддзя і  ўнікальнай Калонай Божай Маці, якой таксама больш за 200 гадоў.

У Чарнаўчыцкім сельсавеце, да якога належыць вёска Выстычы, не далі рады патлумачыць, чаму ўзніклі чатыры афіцыйных назвы вёскі. Мяркуюць, што дарогу абслугоўваюць розныя арганізацыі, таму такі разнабой.