Генпракуратура заклікае не хадзіць на Народны сход

Нагадаем, што Народны сход прызначаны на 8 кастрычніка. Па словах арганізатараў, ён пройдзе ва ўсіх гарадах Беларусі.

Па словах Радзівонава, Народны сход не трапляе пад закон аб мясцовых сходах. Пракурорскія работнікі лічаць, што арганізатары не сабралі належную колькасць подпісаў. Некалькі соцень подпісаў недастаткова для абмеркавання пытанняў жыцця грамадства і дзяржавы, перадае БелаПАН словы Радзівонава.

Генпракуратура вырашыла, што правядзенне Народнага сходу трапляе пад закон аб масавых мерапрыемствах. Дазвол на яго правядзенне арганізатары не атрымалі.

Нагадаем, што Генпракуратура сёння афіцыйна папярэдзіла арганізатараў Народнага сходу Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі