Генеральны план развіцця Брэста прыняты без абмеркавання?

Яе склікалі праваабаронца Раман Кісляк, каардынатар “Руху за Свабоду” па горадзе  Брэсту Дзяніс Турчаняк і доктар архітэктуры Ірына Лаўроўская. Прысутныя даведаліся, што грамадскае абмеркаванне скарэктаванага Гепнлана развіцця горада заяўленае з 8 верасня. Яно павінна было адбывацца на сайце газеты “Брестский вестник”, аднак слядоў гэтага абмеркавання няма.

Сам праект цяжка зразумелы нават адмыслоўцу: у ім безліч умоўных знакаў, няма дэталізацыі рашэнняў і альтэрнатыў. Акрамя таго, не выкананыя патрабаванні што да камфортнасці і бяспекі пражывання ў будучым Брэсце.

Актывісты спадзяюцца дамагчыся адкрытага абмеркавання за тыя 10 дзён, што засталіся да яго афіцыйнага завяршэння. Калі яго не будзе, маюць намер звяртацца ў пракуратуру і суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі