Ганчарэнка задаволены гульнёй з "Міланам", Масіміліана -- не (відэа)

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер барысаўчан адзначыў, што БАТЭ змог вытрымаць хуткі тэмп гульні, навязаны "Міланам" і выказаў задаволенасць вынікам гульні. Разам з тым Віктар Ганчарэнка паскардзіўся на тое, што БАТЭ пачынае гуляць дзёрзка толькі калі прапускае першым.

А вось трэнер "Мілана" Масіміліана Алегры гульнёй застаўся незадаволены. Ён адзначыў, што усе пытанні аб перамозе яго каманда павінна была вырашаць яшчэ ў першам тайме, а рашэнне суддзі аб прызначэнні пенальці назваў занадта суворым.

Нагадаем, што сустрэча БАТЭ -- "Мілан" прайшла ўчора на мінскім стадыёне "Дынама" і скончылася з лікам 1:1. "Мілан" датэрмінова забяспечыў сабе выхад у наступны этап Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ цяпер пазмагаецца з чэшскай "Вікторыяй" за трэцяе месца ў групе. Гэта дазволіць згуляць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі