Ганчарэнка: У БАТЭ цяпер больш якасная лава запасных і мацнейшая каманда

120829 Valo6yn Bate.mp3

У мінскім аэрапорце гульцоў БАТЭ, якія прабіліся ў самы прэстыжны футбольны турнір свету, сустракала каля…чатырох дзясяткаў чалавек.

Гэта дзеці футбалістаў, жонкі, бацькі, сябры і толькі чатыры “важныя” фанаты, якія адварочвалі твары ад тэлекамер.

Чартарны рэйс спазніўся на 25 хвілін. Таму накіроўваюся паглядзець жоўты “батэшны” аўтобус і спрабую пагутарыць з музамі нашых футбалістаў, якія хаваюцца там ад ветру. Дамы ідуць на кантакт неахвотна, апроч сімпатычнай бландзінкі ў фірмовай майцы клуба. Ёй аказалася Віка – жонка Арцёма Радзькова.

Еўрарадыё: Што вам па тэлефоне расказваў муж?

Віка Радзькова: Ён шчаслівы.

Еўрарадыё: А як вашага сына завуць?

Віка Радзькова: Арсеній.

Еўрарадыё: Арсеній, ты хочаш быць футбалістам?

Сын: Не. Хакеістам.

У холе аэрапорта, прытуліўшыся спінай да партатыўнага металашукальніка, каманду чакае Ягор Філіпенка, які не лятаў у Ізраіль з-за траўмы. Абаронцу хацелася б у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў выйсці на маскоўскі “Спартак”, дзе некалі не да канца разгледзелі ягоны талент.

Еўрарадыё: Ягор, як ваша здароўе?

Ягор Філіпенка: Цьфу-цьфу, ужо добра.

Еўрарадыё: Як лічыце, да групавога этапу вы ўзнавіцеся?

Ягор Філіпенка: Думаю, што нейкі час мне Віктар Міхайлавіч гуляць дазволіць. Але адразу прайсці праз усю гульню мне будзе складана.

Еўрарадыё: А з кім бы вам хацелася згуляць у групавым этапе?

Ягор Філіпенка: Я б з Рэалам хацеў згуляць. Яшчэ каб была якая-небудзь англійская каманда. І, калі шчыра, я хацеў бы, каб прайшоў “Спартак” і выйшаў на нас…

Еўрарадыё: Каб паказаць ім, якога гульца страцілі?

Ягор Філіпенка: Можна і так сказаць!

Нарэшце футбалісты пачалі выходзіць з брамы мытнага дагляду. Найперш гульцоў сустракаюць спевамі іх уласныя дзеткі. Карапузы пабудаваліся ў шэраг і ўзнялі афіцыйную клубную расцяжку.

Падчас выезду ў Ізраіль у футбаліста Дзмітрыя Мазалеўскага таксама нарадзілася дзіця. Але наведаць жонку і немаўля гульцу дазволяць менш чым на адзін дзень.

Дзмітрый Мазалеўскі: Зараз паеду ў Брэст, наведаю дзіця, жонку. Заўтра ўвечары ўжо вярнуся ў Мінск. Будзе важная гульня з “Гомелем”, трэба будзе рыхтавацца. Тут нічога не зменіш, такім выдаўся каляндар.

Еўрарадыё: А што, ваша жонка жыве ў Брэсце?

Дзмітрый Мазалеўскі: Не, мы жывем у Мінску, але нараджала яна ў Брэсце, таму давядзецца ехаць туды.

Легендарны беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб вызваўся дапамагчы БАТЭ прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. І дапамог па поўнай праграме.

Падобна на тое, што Аляксандр не збіраецца пакідаць клуб і стратэгічна разважае пра расклад групавога этапу.

Еўрарадыё: Аляксандр, з якімі камандамі вам бы хацелася згуляць?

Аляксандр Глеб: Не ведаю, шчыра. Як Бог дасць.

Еўрарадыё: То бок, для вас няма розніцы?

Аляксандр Глеб: Розніца ёсць. Няхай бы Бог даў групу, з якой бы можна было выйсці.

Еўрарадыё: Як вы адзначалі? Шампанскае пілі?

Аляксандр Глеб: Не. Мы пад’елі, выспаліся. З добрым настроем прыехалі.

Спыняем галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнку, які вязе да аўтобуса вазок са сваімі торбамі. Цікавімся яго меркаваннем, ці мацнейшае БАТЭ сённяшняга ўзору, чым, да прыкладу, каманда 2009 года.

Віктар Ганчарэнка: Складана меркаваць, але я лічу, што зараз больш якасная лава запасных і больш моцная каманда.

Еўрарадыё: Скажыце, а з кім бы вы хацелі патрапіць у адну групу?

Віктар Ганчарэнка: Манчэстар Юнайтэд”, “Зеніт” альбо “Дынама Кіеў…

Аўтобус клуба пільна ахоўвае адзін з адміністратараў спадар Валерый

Сабачка, які чакаў абаронцу БАТЭ Дзяніса Палякова


Марка Сіміч

Раман Васілюк

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі