Гамяльчане папулярызуюць беларускую мову ў крамах і на працы

Назва кампаніі — “Тут абслугоўваюць па-беларуску!”. Для гэтага распрацаваны спецыяльны стыкер, які ахвочыя могуць наклеіць на сваю краму, шапік або дзверы працоўнага памяшкання, паведаміў БелаПАН каардынатар ініцыятывы Ігар Случак.

Мэта акцыі — дапамагчы і пакупнікам, і прадаўцам пераадолець моўны бар’ер, каб беларускамоўныя грамадзяне без стрэсу маглі ў пабытовых справах выкарыстоўваць беларускую.

Ахвочых далучыцца да кампаніі аўтар ідэі просіць адпраўляць замову на наклейкі ў асабістыя паведамленні карыстальніка http://vk.com/belaruski_spravavod. Там можна і спампаваць макет стыкера.

Пакуль толькі адзін прадпрымальнік пагадзіўся наклеіць яго на сваім шапіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі