Гамяльчане пачалі штурмаваць банкаматы

Каля гомельскіх банкаматаў самых розных банкаў у другой палове дня пачалі збірацца людзі, каб зняць усе наяўныя сродкі на сваіх картках. Нагодай для гэтага сталі чуткі аб тым, што банкаматы спыняць сваю працу як мінімум на 10 дзён і ўвогуле зняць усю суму з карткі будзе немагчыма — карткай будзе мажліва толькі разлічвацца праз тэрмінал у крамах.

Чэргі не змяншаліся нават пад вечар: колькасць людзей вагалася ад аднаго да некалькіх дзясяткаў чалавек, а некаторыя банкаматы ў цэнтры горада натуральна пачалі спыняць сваю працу.


Фотаздымкі зроблены паміж 17.00 і 19.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі