"Чупакабра" ў Старобіне вырывае дошкі і прагрызае дзверы (фота)

Пра гэта сведчаць журналісты "Комсомольской правды в Беларуси", якія наведалі мястэчка і правялі там ноч.

Нагадаем, нядаўна стала вядома, што ў пасёлку Старобін у Салігорскім раёне невядомы драпежнік масава знішчае хатніх жывёлаў. Ён забівае і выпівае кроў курэй, трусоў, катоў, нападае нават на свінняў. Тэлеканал АНТ паведамляў, што спіс ахвяр "чупакабры" складае тысячы!

Пра тое, што ўдзельнікі начных дзяжурстваў — мясцовыя жыхары і міліцыянты — паспрабуюць злавіць таямнічага звера, у сераду паведаміла БЕЛТА. Аднак журналісты "Комсомольской правды в Беларуси" пакуль ніякіх патрулёў у пасёлку не сустрэлі.

Як паведамляе газета "Рэспубліка", у РАУС Салігорскага раёна ўпэўнены, што хатнюю жывёлу атакавалі зграі шалёных сабак. Праўда, у гэта не вераць паляўнічыя, якія кажуць, што паводзіны звера больш падобныя на тхара ляснога.

Вырваныя драпежнікам дошкі.

У пастарунку міліцыі ціха і бязлюдна.

Па словах старшыні Старобінскага сельсавета Галіны Аляксандравай, "чупакабра" адзначылася нападзеннямі на хатніх жывёл у пасёлку яшчэ мінулай зімой, а пасля на нейкі час знікала. Цяпер жа драпежнік так запалохаў людзей, што яны пачалі прасіць абароны ў мясцовых уладаў.

Салігорская міліцыя: Старобін атакавалі зграі шалёных сабак

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі