Салігорская міліцыя: Старобін атакавалі зграі шалёных сабак

Ён забівае і выпівае кроў курэй, трусоў, катоў, нападае нават на свінняў. Учора БЕЛТА паведаміла, што ў пасёлку арганізуюцца начныя дзяжурствы, у якіх возьмуць удзел мясцовыя жыхары і міліцыянты. Аднак журналісты "Комсомольской правды в Беларуси", якія правялі ноч у Старобіне, ніякіх патрулёў у пасёлку не сустрэлі.

Як паведамляе газета "Рэспубліка", у РАУС Салігорскага раёна ўпэўнены, што хатнюю жывёлу атакавалі зграі шалёных сабак. Праўда, у гэта не вераць паляўнічыя, якія кажуць, што паводзіны звера больш падобныя на тхара ляснога. Не пацвярджаюць магчымасці нападаў зграі шалёных сабак і ветэрынары. А мясцовыя жыхары працягваюць верыць у "чупакабру", таямнічага звера, якога навукоўцы пакуль не сустракалі.

Фотафакт: вырваныя "чупакабрай" дошкі і прагрызеныя дзверы

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі