ФК "Дынама" (Мн): Інцыдэнту ў Бабруйску хацелі надаць палітычную афарбоўку

Футбольны клуб "Дынама" (Мінск) выступіў з афіцыйнай заявай у справе інцыдэнта, які адбыўся 27 траўня ў Бабруйску падчас матча чэмпіянату краіны з мясцовай "Белшынай". Нагадаем, пасля забітага гола дынамаўцы падбеглі да трыбуны, дзе былі іх заўзятары. Аднак міліцыя нечакана ўжыла спецсродкі, ад газу пацярпела некалькі фанатаў, "у тым ліку пяцігадовае дзіця, якое прыехала з бацькам на футбол", паведамляе сайт клуба.


ФК "Дынама" (Мінск) заяўляе, што ўжыццё спецсродкаў было неапраўданым — пра гэта сведчаць вывучэнне відэазапісу і паказанні відавочцаў. У той жа час футбольны клуб абураны "спробамі шэрагу сродкаў масавай інфармацыі надаць інцыдэнту палітычную афарбоўку". Напрыклад, сцвярджаецца, што скандаваннем "Ненавідзім рэжым!" фанаты выказвалі "выключна пратэст супраць прадузятых адносінаў правахоўных органаў да балельшчыкаў". "Футбол па-за палітыкай", — падкрэслівае ў сваёй заяве ФК "Дынама" (Мінск).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі