“Фэст для мужыкоў” стане рок-брэндам Брэста?

Са словаў галоўнага арганізатара імпрэзы Змітра Назарава, у 2009 годзе Men's Fest задумваўся дзеля развіцця альтэрнатыўнай беларускамоўнай сцэны. У гэты раз на пляцоўцы выступяць гурты, якія таксама спяваюць на расійкай і англйскай мове.

Зміцер Назараў: "Няма зараз такіх жорскіх умоваў, каб спяваць па-беларуску: "тады не будзеш удзельнікам  Men's Fest'у!". Але я лічу, што фестываль таксама з'яўляецца платформай для развіцця мясцовых гуртоў. Ім даецца магчымасць выступіць з такімі дасведчанымі гуртамі як Дай Дарогу!, Sciana і іншымі."

Назараў мяркуе, што Брэсту патрэбны фестываль-брэнд, які б асацыяваўся з горадам над Бугам. Маўляў, ва Ўкраіне зараз амаль у кожным вялікім горадзе ёсць свой open-air, куды з’язджаецца моладзь з усёй краіны. Нават беларусы пачалі наведваць украінскія фестывалі кшталту луцкага “Бандэрштату” ці запарожскага “Гуляйполе”.  

Сярод нечаканасцяў сёлетняга Men's Fest - выступ гасцей з Украіны. Пры чым Rollik*s і Гуцул Каліпсо адмыслова для фестывалю ўпершыню паспрабуюць заспяваць па-беларуску. Хэдлайнерамі другога дня Men's Fest стануць брэсцкія каманды Дай Дарогу! і Sciana. Фестываль беларускай рок-музыкі адбудзецца 27 і 28 кастрысніка ў клубе БЭМЗ.  Фэст праводзіцца з 2009-га году, сёлета пройдзе ў трэці раз.

Фота са старонкі фэсту вконтакте

--> -->

--> -->

--> -->

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі