FEMEN агаліліся ў гонар сыходу Папы ў Нотр-Дам-дэ-Пары (фота)

Восем феміністак змяшаліся з натоўпам турыстаў і прайшлі ў неф сабора. Там дзяўчаты скінулі свае палітоны і засталіся ў напаўаголеным выглядзе. Целы актывістак былі распісаны рознымі заклікамі: “Папы больш няма", “Крызіс веры", "Да спаткання, Бенедыкт".

Акцыя актывістак працягвалася некалькі хвілінаў, адзначае РБК. Дзяўчаты выкрыквалі "антыгамафобскія" лозунгі, віншуючы ўсіх з сыходам Бенедыкта XVI. Пасля гэтага ахова сабора сілай вывела дзяўчын на вуліцу.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі