Еўрадэпутат Мігальскі звярнуўся да Лукашэнкі
Нагадаем, што на пачатку лютага палітвязень, які цяпер
знаходзіцца ў магілёўскай калоніі, напісаў прашэнне аб памілаванні. У сваю
чаргу, Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня на прэс-канферэнцыі заявіў, што
адпусціць палітвязняў, калі яны напішуць такія прашэнні.
Мігальскі нагадвае пра абедзве гэтыя акалічнасці і выказвае
надзею, што кіраўнік Беларусі стрымае
сваё абяцанне. У сваім лісце еўрадэпутат таксама нагадвае, што дыялог
беларускага рэжыму з кіраўніцтвам Еўрасаюза залежыць ад вызвалення ўсіх
палітвязняў.





