Еўрасаюз увёў новыя правілы правозу валюты праз свае межы

Новыя меры тлумачаць барацьбой са злачыннасцю і тэрарызмам. Цяпер пры прыбыцці і адбыцці з тэрыторыі ЕС грамадзянін, які мае пры сабе суму ад 10000 еўра, абавязаны падаць мытную дэкларацыю двойчы — як пры ўвозе, так і пры вывазе грашовых сродкаў.

Дэклараваць трэба не толькі наяўныя грошы ў еўра, але і эквівалент у любой іншай валюце, а таксама каштоўныя паперы. Правіла дзейнічае і пры праездзе праз краіны ЕС транзітам.

Калі ў дэкларацыі будуць пададзеныя несапраўдныя ці няпоўныя звесткі, заяўніка чакае пакаранне, а грошы могуць канфіскаваць.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі