Электронная феерыя Ambient Jungle ад лепшых дыджэяў Мінска!

13 жніўня ў сталічным Music Dj Bar пройдзе электронная феерыя ў стылі Ambient Jungle. Для Ambient Jungle характэрны нявызначаны і складаны бас, электронны “струнны” і “духавы” моцна дэфармаваны басовы малюнак.

У вечарынцы возьмуць удзел вядомыя айчынныя музыкі і дыджэі Red Catz, Reborn і Psher.

Red Catz з'яўляецца заснавальнікам і ўладальнікам першага ў Беларусі музычнага Drum and Bass лэйбла SoulRed Records, а таксама рэзідэнтам найбуйнейшай у свеце drum and bass-радыёстанцыі Jungletrain.net. Яго музыка асацыюецца з рытмамі і мелодыямі казачнай Марыянскай упадзіны.

Reborn - заўзяты прыхільнік олдскула і метафізікі. Ён пачаў свае музычныя крокі ў 2004 годзе і ўжо праз год адкрыў публіцы касмічную эклектыку і шаманскія рытуалы. Стылі і кірункі, якія падабаюцца музыку - гэта artcore, drumfunk, choppage, intelligent і atmospheric.

Psher дадасць ў гэты музычны ансамбль загадкавую глыбіню і меладычнасць. Ён можа пахваліцца вялікай калекцыяй рарытэтных пласцінак. А яшчэ ён з’яўляецца адным з нешматлікіх, хто надае велізарную ўвагу тэхніцы дыджеінга.

Такім чынам, 13-га жніўня Ambient Jungle Night. Адрас: Music Dj Bar, Чырвоназорная, 18. Пачатак у 23:00. Заканчэнне а 5 раніцы. Ствараць атмасферу іншага касмічнага вымярэння будуць VJs ULTRAVISUAL GANG. Кошт квіткоў – 20 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі