Дзяніс Турчаняк працягвае змаганне за культурную каштоўнасць Брэста

Нагадаем, што Дзяніс Турчаняк вырашыў знайсці ўласніка будынку, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, але знаходзіцца ў паўразбураным стане. Па адпаведную інфармацыю ён звярнуўся ў Брэсцкі гарвыканкам. Але на яго запыт кіраўніцтва горада адказала адмовай. Са словаў дэмакратычнага актывіста, такім чынам намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслаў Хафізаў перашкодзіў яму рэалізаваць абавязкі перад краінай "ахоўваць гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці", прадугледжаныя Канстытуцыяй.

Разгляд скаргі Турчаняка зацягнуўся на некалькі гадзін. Довады заяўніка былі замацаваныя юрыдычна, ён спасылаўся на заканадаўства. Прынцыповая, але ж не зусім зразумелая пазіцыя гарвыканкаму вадзіла справу па замкнёным коле.

Турчаняк: "З выступу прадстаўніка гарвыканкаму, кіраўніка юрыдычнага аддзелу, можна зрабіць наступныя высновы: для таго, каб запрасіць рашэнні, я павінен патлумачыць, як гэтымі рашэннямі былі парушаныя мае правы. Але ж, не ведаючы, аб чым гэтыя рашэнні, я не магу растлумачыць гэтага".

Канчатковае рашэнне па дадзенай справе суд абвесціць 5 студзеня.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі