“Dzivasil” дарыць прыхільнікам "Калядную" (слухаем!)

kalyadnaya.mp3 ("Калядная")

Адмыслова да зімовых святаў гурт “Dzivasil” запісаў “Калядную” песню. Лідарка каманды, што грае прыгожы этна-эмбіент, Іна Малаковіч-Перасецкая кажа, што песня — своеасаблівы падарунак беларусам і пажаданне ім чароўнага, светлага і дзівоснага году. Да таго, не выключае спявачка, “Калядная” увойдзе ў будучую пласцінку каманды.

Іна Малаковіч-Перасецкая: “Яна з’яўляецца прадвесніцай нашага абяцанага ўжо альбома. На жаль, беларускія музыкі хутка працаваць не могуць — асабліва тыя, у якіх ужо ёсць сем’і, дзеці. Таму гэтая песня папярэджвае тое, што будзе. Але мы не ведаем, ці будзе яна часткай альбома, ці проста застанецца падарункам на Новы год і Каляды”.


Калі свет убачыць новы альбом гурта, спявачка не ўдакладніла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі