Дэпутаты бундэстагу ўзрушаныя прысудам Канавалаву і Кавалёву

Такую заяву зрабіла дэпутатка нямецкага бундэстага Марылуізэ Бэк ад імя партыі “Зялёныя”. Такім чынам яна пракаментавала прыгавор Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, вынесены сёння, 30 лістапада.


“Невыносна думаць пра тое, што магчымая прычына, па якой гэтыя двое маладых людзей павінны развітацца з жыццём, — гэта непахіснасць улады дыктатара”, — цытуе Марылуізэ Бэк БелаПАН.

Дэпутат заклікала Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Прысуды, на яе думку, толькі даказваюць, што гэтая форма пакарання “абсалютна антычалавечная”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі