“Дай Дарогу! рыхтуюць "акустыку" кшталту “Unplugged in New York” Nirvana

Падчас канцэрта “Бульбокс-live”, які пройдзе 22 сакавіка ў сталічным “Цэнтры”, брэсцкая група “Дай Дарогу!” прэзентуе новую акустычную праграму. Лідар гурта Юра Стыльскі распавядае Еўрарадыё, што цяперашная “акустыка” найперш адрозніваецца ад unplugged-альбома “Боли нет” больш шчыльным гучаннем.

Юра Стыльскі: “Тут больш паўнавартаснае гучанне. З бубнамі. З электрагітарай, акустычнымі гітарамі. Будзе такі напаўсядзячы канцэрт кшталту “Unplugged in New York” Nirvana. Да нас далучыцца яшчэ адзін гітарыст. Будзе такі шчыльны пачак па саўндзе, але без “равучых” гітар. Ну і, натуральна, абсалютна іншыя аранжыроўкі песень. Людзі паглядзяць на нас з іншага боку”.

Нагадаем, канцэрт “Бульбокс-live” меў адбыцца 17 лютага ў клубе Doodah King, аднак быў адменены па тэхнічных прычынах. 22 сакавіка “Бульбокс-live” пройдзе ў клубе “Цэнтр”. Праўда, са зменамі ў лайн-апе: замест гурта IQ48 на сцэну выйдзе каманда “Мутнае вока”. Таксама сыграе гурт ZM99.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі