Дацкія дыпламаты хочуць пачуць пра сітуацыю ў Беларусі

Дыпламаты хочуць даведацца, як прадстаўнікі арганізацыі ацэньваюць палітычную сітуацыю ў Беларусі і якім чынам Данія можа дапамагчы ў дэмакратызацыі краіны. Плануецца, што такая размова пройдзе на наступным тыдні.

Прапанова пра сустрэчу з дацкімі дыпламатамі паступіла актывістам падчас іх сённяшняй акцыі ў Варшаве. "Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі" правёў інфармацыйны пікет каля Прэсавага Цэнтра Фоксал. У той час там адзначалі пераход старшынства ў Еўрасаюзе да Даніі. Нагадаем, што з 1 студзеня Данія на паўгода стала старшынёй ў Еўрасаюзе. Перад гэтым старшынявала Польшча.

Падчас акцыі актывісты заклікалі еўрапейскіх дыпламатаў не забываць пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. Гэтыя заклікі суправаджала песня гурта "Ляпис Трубецкой" "Belarus Freedom".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі