Дар’я Домрачава выйграла гонку масавага старту

Спаборніцтвы прайшлі ў італьянскім Антхольцы. Пачатак гонкі склаўся для беларускі не найлепшым чынам. На першым агнявым рубяжы яна прамахнулася двойчы. Аднак затым здолела дагнаць і перагнаць саперніц. Канкурэнтка Домрачавай у агульным заліку, Магдалена Нойнер, была толькі трэцяй.

Нагадаем таксама, што ўчора другое месца заняла жаночая зборная Беларусі. На апошнім этапе гонкі яе падстаўляла Дар’я Домрачава, якая і “выцягнула” нашу каманду на п’едэстал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі