Чарговыя дыскваліфікацыі за допінг, на гэты раз у цяжкай атлетыцы

Тры з допінгавых дыскваліфікацый датычаць медалістаў чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, які летась прайшоў у Ізраілі.

Як паведамляе газета "Прессбол", у лістападзе на допінг-кантролі папаліся 18-гадовая Дар'я Пачобут, 19-гадовы Іван Клім, 20-гадовая Вольга Дрыла і яе аднагодка Віялета Сячко. У арганізмах першых трох выявілі станазалол, у апошняй — драстаналон.

Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі дыскваліфікавала беларускіх спартоўцаў на два гады.

Беларускую велагоншчыцу дыскваліфікавалі да канца 2014 года

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі